logo search
Гидрография РБ / 1

38) Морфометрия прудов. Особенности гидро и гидрохим. Режимов

Большасць сажалак маюць невялікі вадазбор. Каля 80 % сажалак маюць плошчу вадазбора 50 – 60 км2. Пераважная частка сажалак мае плошчу вадазбора не больш 0,5 км2 і сярэднюю глыбіню 1,5 м.

*) Па плошчы сажалкі можна аднесці да малых (да 10 га), сярэдніх (10,1 – 25,0 га) і вялікіх (больш 25 га).

У выніку недастатковых звестак аб марфаметрычных паказчыках сажалак для разліку аб'емаў выкарыстоўвалася залежнасць аб'ему сажалак ад іх плошчы (рыс. 9.2). У такіх выпадках карысны аб'ем бярэцца роўным 2/3 ад поўнага.

*) Гидрологичесик: Асноўнымі паказчыкамі гідралагічнага рэжыму сажалак, якія маюць практычнае значэнне, з'яўляюцца жыўленне, прыток вады, рэжым узроўняў, тэмпературны рэжым, паказчыкі выпарэння і фільтравання праз цела плацін і дно.

*) Тып воднага жыўлення розны: паверхневае жыўленне (рэчышчавы і схілавы сцек); змешанае (паверхнева-грунтовае); грунтовае; штучнае (вада падаецца помпамі з іншых крыніц).

*) Найбольш распаўсюджана першая група (рачныя сажалкі). Змешанае жыўленне маюць сажалкі ярава-лагчыннага тыпу. Грунтовае жыўленне характэрна для кар'ерных сажалак. Дадатковай крыніцай жыўлення з'яўляюцца крынічныя, фільтравальныя і ўнутрыглебавыя воды.

*) Назіранняў за ўзроўнем вады сажалак практычна няма. Пры праектаванні сажалак для кожнай з іх устанаўліваюцца свае праектныя ўзроўні: НПУ, УМА, ФУ. НПУ дасягаецца ў перыяд веснавога напаўнення і падтрымліваецца дастаткова доўга. ФУ не перавышае НПУ больш чым на 0,5 м і трымаецца кароткі час алкі з аўтаматычным збросам вады.

У час запаўнення сажалак рыбгасаў узровень вады падымаецца раўнамерна, а затым устанаўліваецца на некаторай метцы, блізкай да НПУ. З падзеннем узроўня служба эксплуатацыі робіць неабходныя пускі вады у сажалкі з вадасховішчаў.

*) У другую групу уваходзяць сажалкі ярава-лагчыннага і рэчышчавага тыпаў з няўстойлівым рэжымам узроўняў. Для іх характэрны нераўнамерныя ваганні ўзроўня на працягу вегетацыйнага перыяду. Веснавое разводдзе адрозніваецца крутым пад'емам вады, які звычайна прыходзіцца на пачатак красавіка. Высокі ўзровень трымаецца 10 – 15 дзен. Яго вышыні складаюць 20 – 40 см у дзень. Акрамя гэтага ў сажалках такога тыпу добра выражаны дажджавыя паводкі.

*) Тэмпературны рэжым і выпарэнне з паверхні сажалак залежыць ад тэмпературы паветра, тэмпературы вады крыніц жыўлення, тыпу катлавін і плошчы сажалкі. У зарослых сажалках тэмпература вады як правіла больш на 1,5 – 2,0 ºС. Звычайна ў сажалках назіраецца прамая і адваротная стратыфікацыя. У мелкаводных сажалках (сярэдняя глыбіня 1,0 – 1,2 м) вада летам, асабліва ў ліпені – жніўні, добра праграецца ад паверхні да дна. У больш глыбокіх сажалках (1,5 – 2 м) сутачная амплітуда складае 1,5 – 4,0 ºС, а паверхневы слой можа награвацца ў жніўні да 27 ºС. Глыбокія сажалкі маюць больш працяглы перыяд з спрыяльнымі тэмпературнымі ўмовамі для рыбаразвядзення.Па характару ваганняў узроўня вады выдзяляецца дзве асноўныя групы сажалак. Для першай адносяцца сажалкі рэспубліканскага прызначэння (рыбхозаў) і сажпры праходжанні веснавых павадкаў, разводдзяў, а таксама пасля ліўняў.

*) Ваганні ўзроўняў вады дасягаюць 20 – 30 см у дзень у сажалках ярава-лагчыннага тыпу з адносна плоскімі катлавінамі і 30 – 40 см у дзень – у сажалак з вузкімі і глыбокімі катлавінамі.

*) Графік вагання узровеня вады сажалак мае два пікі: вясной пасля снегатаяння (напаўненне) і восенню ў час дажджоў. Найменьшы (межанны) узровень прыходзіцца на канец ліпеня – жнівень. Гэта можна растлумачыць значным выпарэннем вады ў гэты час і яе заборам на патрэбы сельскай гаспадаркі.

Гидрохимические: Гідрахімічныя асаблівасці сажалкавых водаў залежаць ад суадносін паміж паверхневым і падземным жыўленнем.

*) Воды сажалак адносяцца да гідракарбанатнага тыпу з перавагай іонаў кальцыя. Велічыня мінералізацыі складае ад 23,1 да 216,8 мг/л.

*) Хімічны склад вады на працягу года змяняецца ў залежнасці ад крыніцы жыўлення, тэмпературы паветра, а таксама ад унутрывадаемных працэсаў. Вясной свежыя мала мінералізаваныя воды паверхневага сцеку вельмі разбаўляюць або амаль замяшчаюць ваду сажалкі і некалькі паніжаюць агульную мінералізацыю на 20 – 25 мг/л.

*) У межанны перыяд мінералізацыя вады сажалак залежыць ад шэрагу азанальных фактараў і вагаецца ў межах 250 – 385 мг/л. У сажалках з пераважна грунтовым жыўленнем мінералізацыя дасягае 480 мг/л (“Мальва”, Нясвіжскі р-н).

З мэтай павелічэння прадуктыўнасці рыбаводчых сажалак і павелічэння іонаў кальцыя у рацыене рыб праводзіцца вапнаванне сажалак перад іх запаўненнем. Вапнаванне вясной і летам прыводзіць да павелічэння ўтрымання іонаў кальцыя ў вадзе на кароткі час. Частка вапны паглынаецца глем (мулам), што прыводзіць да ўтварэння гумінатаў кальцыя і цяжкарастварымых карбанатаў. Гэты фактор мае вялікае значэнне для сажалак, якія знаходзяцца на месцы балотаў або маюць забалочаныя вадазборы. Вапнаванне і павелічэнне іонаў кальцыя спрыяе мінералізацыі крынічных рэчываў, перашкаджае закісленню глею. Рэкамендаваная норма вапнавання – 300 – 400 кг/га.Характэрнай асаблівасцю сажалак з’яўляеца дэфіцыт растворанага кіслароду ў прыдонных слаях. Насычэнне вады кіслародам складае 30 – 115 % . Найбольш насычаны кіслародам паверхневыя слаі (да 140 %). У большасці сажалак колькасць растворанага кіслароду больш 4 мг/л, што сведчыць аб спрыяльных умовах для рыбаразвядзення. Але калі ў вадаемах адзначаецца вялікае ўтрыманне арганічных рэчываў, паступленне двухвалентнага жалеза разам з падземнымі водамі, назіраецца дэфіцыт кіслароду да 30 % і меньш. Гэта прыводзіць да замораў і пагаршае умовы для працэса самаачышчэння сажалак. На ўтрыманне кіслароду ў вадзе ўплываюць сцекавыя забруджаныя воды, якія прыводзяць да зніжэння ўтрымання кіслароду нават у летні перыяд (да 2 мг/л, 18 % насычэння).

*) Празрыстасць і колер вады залежаць ад надвор’я і якасці вады. Сутачныя ваганні паказчыка празрыстасці тлумачацца ў першаю чаргу інтенісвнасцю працэса фатасінтэзу. Сцек забруджаных водаў з сельскагаспадарчых земляў парушае гідрахімічны і гідралагічны рэжым сажалак. Гэта прыводзіць да інтэнсіўнага развіцця планктонных водарасляў, «цвіцення» вады і зніжэння яе прадукцыйнасці.