logo
Гидрография РБ / 1

3.Водны ресурсы рб.Основные аспекты их мспользования.

Рэспубліка Беларусь адносна не багата воднымі рэсурсамі. Гэта акалічнасць абумоўлена шэрагам аб’ектыўных і другіх фактараў, якія адлюстроўваюць рэальную сітуацію з праблемамі забяспячэння і выкарыстання паверхневых і падземных водаў рэспублікі. Каб правільна ацаніць і уявіць аб рэальных водных запасах рэспублікі неабходна улічваць наступныя аспекты, якія узнікаюць пры их выкарыстанні і якія у рознай ступені абмяжоўваюць іх выкарыстнне ў гаспадацы:

•*) нераўнамернасць размеркавання водных рэсурсаў па тэрыторыі рэспублікі;

•*) іх змяненне на працягу года (па порам года) і па асобным гадам;

•*) неабходнасць у вадзе у сувязі з развіццём гаспадаркі;

•*) забруджванне вады сцёкавымі водамі;

•*) забруджванне верхніх гарызонтаў падземных і грунтовых водаў, якія выкарыстоўваюцца для забяспячэння вясковага і гарадскога насельніцтва пітной вадой;

•*) забруджванне вады радыёактыўнымі элементамі пасля аварыі на Чэрнобыльскай АЭС, нітратамі і нітрытамі. У сувязі з гэтымі акалічнасцямі водазабяспечанасць рэспублікі неабходна лічыць недастатковай. Па звесткам Дзяржаўнага воднага кадастра у рэспубліцы перавагаюць малыя рэкі і невялікія рэчкі. Аднак значная колькасць вады знаходзіцца у вадаёмах запаволенага вадаабмена, аднаўленне рэсурсаў якіх адбываецца за даволі працяглы перыяд

Патрэбна улічваць і тое, што велічыня водных рэсурсаў і іх размеркаванне па тэрыторыі залежыць ад агульных кліматычных і метэаралагічных умоў і змяняецца ад года да года і з поўначы на поўдзень. Устойлівасць водных рэсурсаў вельмі значны аспект пры іх выкарыстніі, планаванні выкарыстання у будучыні.

Адной з уласцівасцей водных рэсурсаў з’яўляецца магчымасць шматразовага іх выкарыстання, адначасовага выкарыстання у некалькіх галінах гаспадаркі. Галоўнымі напрамкамі выкарыстання водных рэсурсаў з’яўляюцца:

•*) сама вада, як прыроднае утварэнне — у прамысловасці, сельскай і камунальнай гаспадарцы;

•*) як носьбіт энэргіі — у гідраэнергетыцы;

•*) водная акваторыя — для судаходства, рыбалоўства, г. д.

Характэрнай асаблівасцю вады з’яўляецца уласцівасць вады да самаачышчэння. Дзякуючы гэтаму складанаму прыроднаму працэсу прыродная вада пры пападанні невялікіх аб’ёмаў палютантаў здольна самаачышчацца ад іх, пераводзіць забруджваючыя рэчывы у асадак, у арганічнае рэчыва і г. д.