22.Беразінская водная сістэма.Виленско-Минская водная система..
На працягу 1778-1779 гадоў на поўначы Беларусі вялісь пошукі месца для будаўніцтва канала паміж рэкамі Дняпром і Заходняй Дзвіной у раёне гг. Оршы і Віцебска. Розныя варыянты злучэння гэтых рэк прапаноўвалі Де-Лубрас і генерал Дэжэдэрас.
У 1784 годзе гэта месца аглядаў князь Вяземскі , затым інжынер Тузсон. У 1796 граф Чацкі звярнуў увагу на тое, што лес з вярхоўяў Бярэзіны праз возера Палік пападае у Рыгу на судабудаўнічыя верфі толькі на трэці год. Для агляду мясцовасці у 1797 годзе быў пасланы інжынер Герман. Аднак праект ім распрацаваны быў згублены. Выпадкова быў знойдзены польскі праект злучэння Ракі Дняпра з ракой Заходняя Дзвіна. У 1798 было пачата будаўніцтва воднай сістэмы, якое было завершана тоькі у 1805 годзе. На будаўніцтва сістэмы было выдзелена мала грошай. У той жа час мясцовасць была складанай, балоцістай і ужо у 1806 г., а затым у 1810-1812 гг. траса ужо рамантуецца. Агульная даўжыня сістэмы склала 166 км.
Бярэзінская водная сістэма злучала некалькімі каналамі складаную сістэму азер і рэк (рыс.6.1). У складаных прыродных умовах (лес, азеры, балоты) цяжка было знайсці рацыянальны шьлях. Затраты на будаўніцтва падскочылі ад 330 тыс рублёў да 1,4 млн. залатых рублёў.
Водная сістэма бярэ пачатак ккаля вусця р. Сергуч. Ніжняя частка ракі была мвыпрамлена, таму што яе вадазбор вельмі забалочаны. Першая частка сістэмы складае ад р. Бярэзіны па Сергучоўскаму каналу, р. Сергуч і возера Плаўна. Затым Бярэзінскі канал злучыў воз. Плаўна і воз. Бярэшча (усяго 7,5 км). На сённяшні дзень на гэтым участку канала захаваліся рэшткі гідратэхнічных збудаванняў, вадападводы, старажавыя будкі. У возера Бярэшча упадае аднаіменная рэчка, якая злучана Вербскім каналам з ракой Эссай (басейн р. Зах.Дзвіна). Па Эсе водны шлях праходзіць у невялікае возера Прошча, а ўжо з яго у возера Лепельскае, якое у сваю чаргу злучаецца невялічкім каналамз ракой Уллай. Вялікую злучыну ракі Уллы каля г. Чашнікі спрамляе невялікі канал. Бярэзінская водная сістэма дзейнічаў амаль да канца XIX cтагоддзя.
Аўгустоўская водная сістэма.
На сутыкненні беларускіх і польскіх зямель у пачатку XIX стагоддзя пачалося будаўніцтва Аўгустоўскай воднай сістэмы. Аўгустоўскі канал даўжыней 102 кіламетры пачынаецца каля в. Дзмісевічы на р. Нёман паміж гг. Гродна і Друскенінкай. Далей сістэма ідзе на захад да сярэдняга цячэння ракі Чорная Ганча у в. Сонічы (Польшча). Канал складаецца з цэлай сістэмы асобных каналаў, каналізаваных рэк і азёр, злучаных штучнымі пратокамі. На тэрыторыі Беларусі канал мае працяг 22 кіламетры. Сярдняя яго гыбіня каля 1,8 м. Аўгустоўская водная сістэма была пабудавана у 1824-1839 гг. для перавозкі у асноўным лесаматэрыялаў з абшырных лясоў Аўгустоўскай пушчы, а таксама збожжа з басейна Дняпра. Для судаходства Аўгустоўскі водны шлях выкарыстоўваўся мала. Па усходняй частцы канала суда маглі праходзіць толькі грузапад’емнасцю 40-70 тон. І толькі у высокую ваду асобныя судны маглі мець грузапад’ёмнасць да 150 тон. Найбольш інтенсіўна канал выкарыстоўваўся для сплаву лесу, асабліва у польскай частцы па р. Чорная Ганча. Транспартыроўка леса адбывалась самасплавам і коннай цягай па схілам канала.
Вілейска-Мінская водная сістэма.
Вілейско-Мінская водная сістема (ВМВС), пабудаваная у 1968-1976 гг., з’яўляецца першым і адзіным пакуль буйным гідратэхнічным комплексам па перакіданіі рачнога сцёку з р. Віліі (басейн балтыйскага мора) у р. Свіслач (басейн Чорнага мора).
У склад ВМВС уваходзіць Вілейскае (галаўное) вадасховішча, канал сістэмы, каналізаваны адрэзак вярхоўя р. Свіслачы і Заслаўскае вадасховішча.
Галоўная мэта пабудовы сістэмы і перакідкі сцёку — гэта вадазабеспячэнне прамысловых прадпрыемств рачной вадой, замест падземнай, якой яны карысталісь да гэтага часу, перавод камунальнай гаспадаркі горада Мінска на вадазабеспячэнне рачной вадой, паляпшэнне санітарнага стану р. Свіслачы у межах горада, а таксама пабудова Сляпянскай і Лошыцкай унутрыгарадскіх водных сістэм рэкрэацыйнага прызначэння.Будаўніцтва працягвалася амаль 8 гадоў.
Аб’ём Вілейскага, самага буйнога на Беларусі, вадасховішча склаў каля 260 млн м3, а яго даўжыня амаль 30 км . Даўжыня канала 62 км, шырыня 24 і глубіна 3 м. Вышыня пад’ёму вады праз вадападзел склаў 71 м. Пры спрацоўцы Вілейскага вадасховішча гэты перапад павялічваецца на 6 м. даўжыня канала ад вадападзела да Заслаўскага вадасховішча роўна 12 км
Будаўніцтва Вілеска-Мінскай воднай сістэмы дазволіла з дапамогай вадаводаў дазволіла перавесці прадпрыемствы г.Мінска на вілейскую ваду (да 200 м3 у дзень), вырашыць праблему гаспадача-пітнога вадазабеспячэння насельніцтва горада (да 200 м3 у дзень), вырашыць праблему абваднення ракі Свіслач. Расход вады р.Свіслач павінен быць не ніжэй 17 м3/c летам і 12,8 м3/c зімой, што у 10 разоў болей, чым у нармальных прыродных умовах. Аб’ём перакідваемага сцёку да 200 млн м3 у год значна палепшыла санітарны стан ракі Свіслач у межах горада, Заслаўскага вадасховішча, а таксама каскада малых вадасховішчаў у межах горада.
Пазней у 1981 годзе быў пабудаваны другі вадавыпуск з Заслаўскага вадасховішча і канал, даўжынёй каля 4-х кіламетраў. У сярэдняй яго частцы быў пабудаваны 500-мятровы адрэзак горнай рэчкі для слалама з падзеннем каля 5 метраў. Максімальны расход вад канала да 12 м3/c. Вадавыпуск быў пабудаваны для паляпшэння вадаабмена усходняй частки Заслаўскага вадасховішча.
У перспектыве пры неабходнасці магчыма дадатковая перакідка сцёку вады з басейна заходняй Дзвіны, ці з ракі Бярэзіна і яе прытокаў. Па разпрацаваным праектам плануецца дадатковае зарэгуляванне сцёку р.Віліі за кошт будаўніцтва вадасховішча на р.Дзвіноса з карысным аб’ёмам каля 120 млн м3. У сувязі з гэтым праект Вілейскага вадасховішча дазваляе пдняць яго узровеь пры нармальным падпоры (НПУ) на 0,8 м.
З мэтай павышэння эффектыўнасці эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы у ніжнім б’ефе Вілейскага вадасховішча будуюцца дзьве невялікія гідраэлектрастанцыі агульнай магутнасю каля 2,5 тыс. кВт.
Сляпянская водная сістэма.
Сляпянская водная сістэма, сістэма , даўжынёй каля 25 км, сістэма штучных канадаў і вадасховішчаў прызначана для добраупарадкавання усходняй часткі горада Мінска, была пабудавана у 1977-1988 гг.. Сістэма уключае вадасховішча “Дразды”, шэраг вадаводаў, Цнянскае вадасховішча, закрыты калектар на вадападзеле Свіслачы і Сляпянкі, вадаём у мікрараёне “Зялёны Луг”, сістэму каналаў па даліне рэчкі Слепні і Чыжоўскае вадасховішча і апаясывае плошчу горада каля 90 км2. Перапад вышыняў Сляпянскай воднай сістэмы складае 25 метраў.
Дняпроўска-Нёманскі водны шлях (Агінская сістэма)
Агінская сістэма (Агінскі канал) быў пабудаваны у 1767-1783 гг. Для перавозкі грузаў, галоўным чынам леса з басейна р.Прыпяці у басейн р. Нёмана. Агінскі канал вядомы як частка Дняпроўска-Нёманскага шляху, які праз Шчару і Ясельду злучаў басейны Нёмана і і Пріпяці. Канал пабудаваны па ініцыятыве і сродкі слонімскага магната Міхала Агінскага для перавозкі лесу і збожжа.
Агінская сістэма уключае дзве часткі: возера Выганашчанскае – р.Шчара (3,5 км) і возера Выганашчанскае – р.Ясельда (47 км). Разам з Выганашчанскім возерам сітэма склала 54 км. З улікам рачной часткі Дняпроўска-нёманскі водны шлях мае даўжыню 342 км. На р.Ясельда у 1866-1868 гг.былі пабудаваны дзве плаціны, якія у часы першай сусветнай вайны былі разбураны і пазней не аднаўлялісь. Канал адрозніваўся нізкімі судаходнымі якасцямі і пасля аб’яднання Беларусі з Расіяй быў рэканструяваны (1799-1804 гг.).
Максімальны грузаабарот прыйшоўся на 1847 – 1848 гады. Лес і хлеб сплаўлялісь уніз па цячэнню. Уверх грузы, галоўным чынам лес, букіраваліся на коннай цяге па берагм. Канал дзейнічаў да другой сусветнай вайны. У 1924-1940 гг. шлюзы былі перабудаваны, рэгулярна рамантавалісь. Пасля вайны гідратэхнічныя збудаванні не аднаўлялісь і паступова перайшлі у заняпад. У 60-я гады рэчышча канала было расчышчана, агульная гідрасістэма нарушылася, паглыблена, гідратэхнічныя збудаванні знішчаны. Агінская сістэма стала водапрыемнікам сцёку з меліяратыўных сістэм і пераутварылася з глыбокаводнага каналы у невялікі ручай. Пазней для рэгулявання сцёку на ім былі пабудавны некалькі водарэгулючых шлюзоў.
Себяжскі водны шлях
Меньш вядомы на Беларусі так называемы Себяжскі водны шлях, які быў пабудаваны у Х1Х стагоддзі пад назвай “Себежскае саабшчэнне”. Гэты водны шлях меў выключнае значэнне для сплава лесу. У яго склад уваходзілі шэраг азёр Себяжскай групы, канлізаваны адрэзак р. Угарынкі і іншых прытокаў, якія злучалі азёры з р. Свольна. Агульная даўжыня сістэмы складала 120 км. Водны шлях быў пабудаваны для сплаву леса з раёна г.Себежа у горад і порт Рыга па маршруту: р.Свольна – р.Дрыса- р. Заходняя Дзвіна. Лес ішоў платамі і на лодках. Па дадзеным на 1897 г. Па Себежскаму воднаму шляху сплаўлялась каля 200 тыс. м3 у год.
- 1.Место гидрографии в дисциплинах гидрол. Цикла
- 2.История гидрологических и гидрографических исследований.
- 3.Водны ресурсы рб.Основные аспекты их мспользования.
- 4.Пространственная и временная неравномерность распределения стока в условиях Беларуси.
- 5.Обеспеченность водными ресурсами.
- 6. Характеристика водосбора бассейна типы рек.
- 7) Гидрографическая сеть, её элементы. Русловая и гидрографическая сеть. Типы речной сети Беларуси. Количество и длина рек.
- 8) Морфометрические характеристики реки и водосбора
- 9) Физико-географические, гидрографические, морфометрические характеристики водосборов.
- 11.Роль тектоники в развитии гидрографической сети.
- 12.Влияние современных геоморфологических процессов и мелиорации на формирование современной гидрографической сети Беларуси
- 13.Преобразование речных систем в процессе хозяйственной деятельности.
- 14.Принципы гидрологического районирования
- 16. Основные элементы речной сети. Гидрографические характеристики речного бассейна.
- 17.Морфометрические характеристики реки и русла.
- 20.Узроўневы рэжым рэк
- 21.Каналы. Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
- 22.Беразінская водная сістэма.Виленско-Минская водная система..
- 23.Мелиоративные каналы
- 24. Общая характеристика озер
- 25.Роль озёр в формир.Природных ландшафтов б.
- 26.Особенность морфологіі озёрных котловін
- 27.Тіпы береговых процессов.Морфоогія показателей русла.
- 29.Хозяйственное іспользованіе озе і іх хозяйственное іспользов.
- 30.Історія созданія водохроніліщ.И типы водохранилищ.
- 31. Гидроморфологические особенности водохранилищ
- 34.Особенности заиления и зарастания водохранилищ.
- 35. Схема зарастания малых речных водохранилищ.
- 36) Влияние малых водохранилищ на прилег.Л-ты и гидро режим рек в нижнем бьефе. Вопросы эволюции малых вдхр.
- 37) Типы прудов и их распределение по тер. Рб. Назначение и особенности их использования.
- 38) Морфометрия прудов. Особенности гидро и гидрохим. Режимов
- 39) Фильтрация воды с прудов. Особенности зарастания. Заиление и донные отложения
- 40) Водохозяйственное районирование тер. Рб по исп. Местного стока
- 41.Карьерные водоемы – новый тип водных экосистем. Рекультивация карьеров.
- 42. Морфометрические и морфологические показатели котловин карьерных водоемов.
- 43. Гидрологические особенности карьерных водоемов и их гидрохимический режим. Донные отложения.
- 44. Зарастание карьерных водоемов и основные пути их эволюционного развития.
- 48. Болота Беларуси — избыточно увлажнённые участки земли со специфической растительностью, в результате жизнедеятельности и отмирания которой образуется торф, являются одними из крупнейших в Европе.