logo
Гидрография РБ / 1

25.Роль озёр в формир.Природных ландшафтов б.

Азёры – паглыбленні зямной паверхні, якія не маюць аднабаковага ўхілу і непасрэднага злучэння з морам, запоўненыя вадой да некаторай адзнакі. Такі прыродны водны аб’ект, як правіла, мае запаволены вадаабмен. Таму азёрныя воды доўгі час знаходзяцца ў катлавіне і значная частка вады у іх паступае ў працэсе сцёку. У азёрах, такім чынам, разам з вадой акумулюецца частка прынесеных (алахтонных) і ўтвораных у самім вадаёме (аўтахтонных) завіслых і цягнутых наносаў і раствораных рэчывў. Гэты працэс накаплення з’яўляется характэрнай асаблівасцю азёр.

Агульны аб’ём вады, які сканцэнтраваны ў азёрах зямнога шара, ў 90 разоў перавышае сумарны аб’ём вады рэчышчаў і ў 4 разы больш сярэдняга гадавога сцёку рэк. Агульная плошча 145 найбольш буйных азёр сусвету з плошчай 100 км2 і больш кожнае, дасягае 1,3 млн км2 , што ў 3 разы перавышае плошчу Чорнага мора. Размеркаванне азёр па сушы звязано з аднаго боку з наяўнасцю катлавін, г. зн. з рэльефам і геалагічнай будовай, з другой – увільгатненнем , якое абумоўлена кліматам.

Большасць буйных азёр сусвету знаходзяцца ў тэктанічных катлавінах у раёнах лішкавага ці дастатковага увільгатнення. Буйныя азёры арыдных абласцей атрымлівают воднае жыўленне са змежных вадазбораў, якія знаходзяцца ва ўмовах дастатковага ўвільгатненя ў другой геаграфічнай зоне ці ў горных раёнах.

Высокай азёрнасцю адрозніваюцца ўвільгатнённыя раёны абласцей старажытнага зледзянення ((поўнач і паўночны захад Еўропы, Канады, ЗША). На Беларусі, у Расии, Польшчы и Германии гэтыя раёны вядомы як Паазер'і (Беларускае Паазер'е, Мазурскае Паазер'е і інш.). Значная колькасць азёр знаходзіцца ў абласцях вечнай мерзлаты, дзе развіваецца сучасны тэрмакарст (тундра, паўночная частка тайгі). Значная колькасць азёр некаторых арыдных абласцей унутранага сцёку (Прыкапій, поўдзень Заходняй Сібіры, поўнач Казахстана) абумоўлена наяўнасцю бязсцёкавых катлавін.

У СНД налічваецца каля 2,5 млн азёр з плошчай люстэрка звыш 1 га, каля 95 % якіх складаюць малыя вадаёмы з плошчай люстэрка менш 1 км2. Агульная плошча азёр дасягае 500 тыс. км2, з якіх каля 50 % прыходзіцца на малыя вадаёмы (да 10 км2, 28 % - на 4 буйнейшых азёр (без Каспійскага мора). Агульны аб’ём вады азёр складаекаля 27 тыс. км3, з якіх 23 тыс. км3 сканцэнтравана ў Байкале.

У сувязі з разнастайнасцю прыродных умоў азёры пакраінам СНД размеркаваны нераўнамерна. Сярэдняя велічыня азернасці Еўрапейскай часткі СНД складае 2,2 % ізмяняецца ад 12,6 % у абласцях з лішквай увільгатнённасцю (Карэлія, паўночны захад ЕЧ Расіі да 0,5 % у лесастэпах і стэпах. У лясной зоне на 1 тыс. км2 прыходзіцца ад 25-30 азёр у сярэдняй частцы ЕЧ Рассс да 300-500 у Заходняй Сібіры.

Геаграфічная роля азёр заключаецца:

•*) Ва ўздзеянні на сцёк (рэгуляванні, а пры значнай велічыні выпарэння – і ў памяншэнні гадавога воднага сцёку), памяншэнні цвёрдага і рэгуляванні хмічнага;

•*) У фарміраванні мікраклімата на ўзбярэжжы і прылягаюча да азёр тэрыторыі;

•*) У накапленні у саміх вадаёмах рэчыаў і фарміраванніновых горных парод (сапрапеля, мела, мергеля, торфа, канкроэцый і інш.);

•*) У фарміраванні у іх катлавінах спецыфічных умоў для жыцця водных арганізмаў (гідрабіонтаў).