logo
Гидрография РБ / 1

20.Узроўневы рэжым рэк

Веснавое падняцце узроўня вады на рэках Беларусі пачынаецца задоўга да пачатку крыгалома. Сярэднія тэрміны пачатку веснавога падняцця узроўня назіраюцца на поўдні тэрыторыі Беларусі у басейне Прыпяці у канцы лютага — пачатку сакавіка, на поўначы у басейне Заходняй Дзвіны — у канцы сакавіка — у пачатку красавіка. Раннія тэрміны — пачатак лютага на поўдні і у канцы лютага на поўначы. Позднія тэрміны пачатку падняцця узроўня адрозніваюцца ад сярэдніх на 10-30 дзён.

Найбольшыя узроўні веснавога разводдзя назіраюцца у асноўным у трэцяй дэкадзе сакавіка — другой дэкадзе красавіка. У асобныя гады, як гэта назіралась, напрыклад, у 1939 годзе, максімальны узровень разводдзя на большасці тэрыторыі Беларусі назіраўся у лютым. На Прыпяці, якая працякае па плоскай і забалочанай нізіне, найбольшы узровень прыйшоўся у 1954 годзе на пачатак мая.

Часта у выніку пацяплення надвор’я да пачатку разводдзя назіраюцца падняцці узроўня вады (паводкі). Найбольшыя узроўні паводак, як правіла, значна ніжэй найбольшага узроўня веснавога разводдзя.

Вялікае значэнне мае інтенсівнасць пад’ёмаў узроўня вады, якая часта прыводзіць да катастрафічных вынікаў. Інтенсівнасць пад’ёма узроўня вады залежыць ад воднасці вясны (года), прыроднай і штучнай зарэгуляванасці ракі і асаблівасцей марфалогіі рэчышчаў, рачной даліны. Так, напрыклад, у 30-я гады да будаўніцтва вадасховішчаў нават на р. Свіслачы часта назіраліся навадненні ў межах горада Мінска, якія прыводзілі да затаплення часткі горада і прыносілі вялікія матэрыяльныя страты. Чым больш дружная вясна, тым больш інтенсіўны пад’ём узроўня. Пры дружнай вясне і высокім разводдзі максімальная інтенсіўнасць пад’ёмы узроўня вады у дзень была зафіксавана у 1956 годзе на рацэ Обаль (193 см у дзень), пры сярэдняй велічыні 48 см/дзень. На той жа рацэ, але ужо у створы, дзе рэжым рэгулюецца возерам Езярышча, найбольшая інтенсіўнасць пад’ёму склала у тым жа 1956 годзе 45 см/дзень. Пры нізкіх узроўнях вады у паўнаводдзе найбольшая інтенсіўнасць пад’ёма вады звычайна у тры разы меньшая. Інтенсіўнасць падняцця вады на малых і сярэдніх рэках у гады з высокім паўнаводдзем вагаецца у сярэднім вагаецца у межах 10-50 см/дзень, пры нізкім — 5-20 см/дзень.