logo
Гидрография РБ / 1

43. Гидрологические особенности карьерных водоемов и их гидрохимический режим. Донные отложения.

Wрп + Wпп + Wо – Wи – Wпо – Wро = W ± Wн , *) дзе Wрп, Wпп –адпаведна прыток рачных (паверхневых) і падземных вод у вадаём; Wо – атмасферныя ападкі на паверхню вады; Wи – выпарэнне с паверхні вадаёма; Wпо, Wро – адпаведна адток паверхневых і падземных вод; W – змяненні запасаў вады ў вадаёме; Wн – невязка воднага балансу, якая ўключае неулічаныя кампаненты воднага балансу і недакладнсці разлікаў.

Разліковая забяспечанасць для большасці вадаёмаў прынята р = 75 % (малаводны год), а для асобных вадаёмаў, якія маюць вялікае экалагічнае ці гаспадарчае значэнне р = 95 % (вельмі малаводны год). Для параўнання мэтазгодна мець звесткі па воднаму балансу для сярэдняга па воднасці года (р = 50 %).

Вадаабмен. Для вырашэння практычных задач разлічваецца каэфіцыент умоўнага вадаабмена (к): к = ( Wрп + Wпп + Wо ) / W, дзе: W – аб’ём вады ў вадаёме, тыс. м3.

Па разлікам воднага балансу даследаваныя вадаёмы адносяцца да трох тыпаў: з добрым, здавальняючым і слабым вадаабменам, што адлюстроўвае іх умоўны вадаабмен і характар жыўлення.

Воднае жыўленне кар'ерных вадаемаў адбываецца грунтовымі водамі, якія былі выкрыты пры здабычы карысных выкапняў, а таксама водамі паверхневага сцеку і атмасфернымі ападкамі. Грунтовае жыўленне забяспечвае адносна стабільны і ўстойлівы ўзровень вады. Аднак ў кар'ерных вадаемах, якія звязаны з рачнымі сістэмамі, галоўнай крыніцай жыўлення з'яўляецца рачны сцек («Верхоўе» – р. Зах. Дзвіна; «Смаргонь» – р. Вілія і г.д.).

*) Вадаабмен значна павялічваецца ў тых вадаемаў, якія маюць пратокі і сувязь з ракой .

Сходнасць кар'ерных вадаемаў па шэрагу паказчыкаў з азерамі абумоўлівае сходнасць і рэжымных лімнічных характарыстык: рэжыма тэмпературы і раствораных газаў, асноўных фізічных і хімічных уласцівасцей вады, напрамку біялагічных і седыментацыйных працэсаў.

*) Тэмпературны рэжым. У найбольш глыбокіх вадаемах летам назіраецца прамая тэмпературная стратыфікацыя . На мелкаводных водмелях назіраецца амаль поўнае перамешванне. Зімой – адваротная тэмпературная стратыфікацыя. Для самых мелкаводных вадаемаў характэрна поўнае перамешванне воднай массы.

*) Газавы рэжым. Даследванні паказваюць, што большасць кар'ераў маюць неспрыяльныя кіслародныя ўмовы. Прычына гэтага з'яўляюцца марфалагічныя асаблівасці катлавін ці іх выкарыстанне для размяшчэння арганічных рэчываў. Памяншэнне ўтрымання О2 ад паверхні да дна звязана з яго скарыстаннем на працэсы разлажэння ў гіпалімніёне.

*) *) Па велічыні мінералізацыі вады большасць вадаемаў адносіцца да гідракарбанатнага класа кальцыевай групы і па велічыні яна не перавышае сярэдніх фонавых паказчыкаў значэнняў на Беларусі. Утрыманне азота і фосфару рэзка павялічваецца ў выпадках паступлення прамысловых і камунальных сцекавых водаў, сцеку з сельскагаспадарчых зямель і рэкрэацыйных зон.

Па характару накаплення донных адкладаў кар’ерныя вадаёмы нагадваюць прыродныя водныя аб’екты – азёры. Крыніцай паступлення у вадаёмы матэрыялаў служаць прадукты размыву, хімічнай эрозіі і абразіі першасных грунтоў, якія засталіся на месцы распрацоўкі радовішча. Значнай крыніцай паступлення матэрыяла у вадаёмы з’яўляюцца пылападобныя часцінкі і паветраныя выкіды мясцовай вытворчасці (“Мароські”).

У фарміраванні другасных донных адкладаў назіраецца прамая сувязь паміж імі і тыпам здабываемых карысных выкапняў. У вадаёмах на месцы здабычы пясчаных і пясчана-гравелістых матэрыялаў назіраецца фарміраванне адкладаў з разназерністым памерам фракцый. У складзе донных адкладаў перавагаюць дробнапясчаныя часцінкі (0,25 – 0,10 мм). Шырока прадстаўлена зерне алеўрытавага памеру. Лёгкія мінеральныя фракцыі амаль на 90 % прадстаўлены з кварца.

У кар’ерных вадаёмах на месцы здабычы гліністай і карбанатнай сыравіны утрыманне пясчаных і буйных алеўрытавых часцінак нязначнае, фракцый памерам звыш 0,01 мм ад 2 да 10 %.

Дрбнадісперсныя адклады наколіваюцца у глыбокаводнай частцы дна. Па грануламетрычнаму складу адклады кар’ерных вадаёмаў нагадваюць азёрныя пяскі, гліны, мергелістыя гліны і мергелі.

Па валаваму хімічнаму складу донныя адклады блізкія да мінеральных і аргана-мінеральных адкладў азёр сілікатнага і карбанатнага раду. У донных адкладах перавагаюць злучэнні крэмнія (SiO2) да 80,6 %), алюмінія ( Al2O3да 17,0 %), жалеза ( Fe2O3 да 8,75 %), кальцыя (СаО да 56,4 %), магнія ( МgО да 10,7 %). Утрыманне попелу знаходзіцца ў межах 59,1 – 94,9 %), а утрыманне арганічнага вугляроду – усяго ад 0,04 да 5,3 %.

Аўтахтонным матэрыялам, які удзельнічае у фарміраванні другасных донных адкладаў, з’яўляюцца прадукты жызнедзейнасці гідрабіонтаў. Аб інтенісіўнасці іх удзелу у фарміраванні новых адкладаў сведчыць нізкае утрыманне арганікі і перавага крэмнію.