logo
Гидрография РБ / 1

39) Фильтрация воды с прудов. Особенности зарастания. Заиление и донные отложения

Фильтр. Па разлікам Белгіправадхоза ў першыя гады пасля будаўніцтва сажалак яны губляюць 15 – 20 % вады ад поўнага аб’ему. Затым у працэсе эксплуатацыі назіраецца кальматацыя ложа і берагоў і фільтраванне паніжаецца на 10 – 12 %. Страты на фільтрацыю залежаць і ад літалогіі пародаў, якія складаюць дно сажалкі і цела плаціны. Часта на практыцы прыходзіцца праводзіць супрацьфільтравальныя мерапрыемствы. У такіх выпадках гавораць, што сажалкі «не трымаюць» ваду ў выніку вялікай фтльтрацыі.

Улік страт на фільтрацыю асабліва трэба весці пры будаўніцтве плацін на маленькіх рэках. Тут страты на фільтрацыю пераважна ў першыя гады эксплуатацыі могуць дасягаць 30 – 50 % і больш ад гадавога сцеку вады.

Зарастання: У зарастанні сажалак прымаюць удзел больш чым 60 відаў вышэйшых раслін. З 23 сямействаў найбольш часта сустракаюцца асаковыя – 8, рдзеставыя – 7, злакавыя – 7. Па тры віда прыходзіцца на люцікавыя, флоксавыя, вадакрасавыя і губацветныя. Гэтыя сямействы складаюць 51 % відавога саставу. Некаторыя сажалкі маюць узрост ужо каля 90 гадоў. Амаль трэцяя частка відавога саставу флоры з’яўляецца дамінантамі і садамінантамі (33 %).

*) Расліны ў сажалках растуць звычайна да глыбіні 1,5 м, а трыліснік, рдэст бліскучы, грэчка земнаводная сустракаюцца да глыбіні 3,5 м.

*) Асноўнымі фактарамі, спрыяючымі зарастанню сажалак, з’яўляюцца: флора вадазбора, рэжым узроўня вады, трафічныя асаблівасці грунтоў. Флора вадазбора ўплывае галоўным чынам адразу пасля запаўнення сажалак.

*) Па характару і ступені зарастання сажалкі падзяляюцца на тры асноўныя групы: сажалкі з пераважным развіццем пояса надводных раслін; з пераважным развіццем пагружаных раслін; змешанага зарастання (з наяўнасцю ўсіх груп раслін). Ступень зарастання залежыць у асноўным ад узросту сажалкі і рэжыма яе эксплуатацыі.

*) Першая група – вадаемы з пераважным развіццем надводных раслін. Тэрмін эксплуатацыі невялікі, не перавышае 10 – 15 гадоў. Гэта маладыя сажалкі з добра падрыхтаваным дном, добрым станам плацін і гідразбудаванняў.

*) На сажалках гэтай групы фарміруецца аерава-рагаліснікава-эладэйны тып пояснасці. У першыя гады зарастання вадасховішча пры вялікай плошчы мелкаводдзяў (60 – 80 %) інтэнсіўнае зарастанне назіраецца ў залівах і ў вярхоўях. Уздоўж берага фарміруецца паласа надводных раслін (аер, трысняг, рагоз шыракалісны), дамінантам з якіх з’яўляецца аер. Далей ад берага атрымалі масавае развіцце рагаліснік і эладэя канадская. Яны сустракаюцца амаль паўсюды.

*) У першыя гады запаўнення на сажалках з’яўляецца драсен земнаводны (грэчка земнаводная) на глыбінях 0,1 – 1,5 м, часцей да глыбіні 1 м.

*) Да другой групы адносяцца сажалкі змешанага зарастання, узрост якіх складае 15 – 50 гадоў. Асноўную ролю тут маюць гідрафіты (11 – 15 відаў) і гелафіты (5 – 16 відаў). У сажалках можна выдзеліць два ўчасткі зарастання: верхні (поўнасцю зарослы) і прыплацінны (фрагментарнага зарастання). У адрозненні ад першага тыпу паласу надводных раслін утвараюць чыстыя асацыяцыі ежагалоўніка (плюшчая), трыснягу звычайнага, рагоза шыракаліснага, аера звычайнага (плюшчаева-рагаліснікава-німфейны тып пояснасці).

*) Трэцюю групу ўтвараюць галоўным чынам рыбагаспадарчыя вадаемы значнага ўзросту (50 – 80 гадоў), добра заглееныя. У іх фарміруецца плюшчаева-рагаліснікава-німфейны і плюшчаева-рдзестава-ніфейны тыпы пояснасці. Сярод надводных раслін выдзяляюцца аер, рагоз, трысняг. сярод раслін, пагружаных у ваду, найбольш распаўсюджаны рдзст грэбенчаты і пранзеналісны.

*) Макрафіты садзейнічаюць самаачышчэнню вадаемаў. З кульцівіраваннем белага амура, таўсталобіка мягкія водныя расліны неабходны. У той жа час жосткія расліны зніжаюць рыбапрадукцыйнасць. Для рыбаразвядзення найбольш спрыяльныя эўтрофныя сажалкі, якія багаты планктонам і маюць добра развітую надводную расліннасць.

*) Найбольш эфектыўным метадам барацьбы з’яўляецца спуск вады з сажалкі і прамарожванне донных адкладаў, дзе знаходзяцца карані раслін. Рыхленне донных адкладаў павышае канцэнтрацыю кіслароду ў грунтах, што зніжае зарастанне.

Донныя адклады і заіленне: Матэрыялы даследвання сажалак Беларусі сведчаць аб некаторых заканамернасцях іх заілення. Так, сярэдняя велічіня заілення сажалак складае ад 3 да 12 см у год. Заўважана, што з памяншеннем памераў сажалак павялічваецца інтеніўнасць заілення. Аб’ем донных адкладаў вагаецца ад 5 да 623 тыс. м3 . Амаль 80 % сажалак маюць аб’ем донных адкладаў 5-60 тыс. м3 пры узросце ад 3 да 60 гадоў.

Інтенсіўнасць заілення у сярэднім за год змяняецца ад 1,5 да 7,5 % і непастаянная на працягу усяго часу эксплуатацыі, памяншаецца па меры накаплення донных адкладаў. Адносіны першапачатковага аб’ему сажалкі (W0) да гадавога сцеку наносаў (R0) есць паказчык адноснага заілення. Чым большае значэнне гэтых суадносін, тым меньшая інтенсіўнасць заілення).

Найбольшы слой іла назіраецца у прыплаціннай і сярэдняй частках сажалак і вагаецца ад 0,5 да 2,2 м. Аднак гадавыя назіранні сведчаць аб заіленні сажалак ад вярхоўеў да плаціны. Так, у верхняй частцы адной з сажалак Нясвіжскага раена слой іла склаў 5 см за год, а сярэдняя велічіня — 2-2 см/год.

Заіленне сажалак цесна звязана з плошчай вадазбора. Чым меньшая плошча і большы ухіл вадазбора, тым больш значны змыв. Сярэдняя велічіня модуля сцеку наносаў складае 160 т/км2 .

Для умоў Беларусі залежнасць сярэдняга гадавога аб’ма заілення сажалак (R0 , тыс. м3/год) роўна (Кірвель, 1989): R0 = α 0 - 0,04 Т + 0,03W + 0,11F ,

дзе Т — працягласць часу эксплуатацыі сажалак, год; W0 — першапачатковы аб’ем сажалкі, тыс. м3; F — плошча вадазбору, км2.

Пасля пераутварэння урўнення атрымаем залежнасць: R0 = α 0 - 0,05 Т + 0,13F ,

дзе α — свабодны членроўны 1,13 – 1,15 і залежыць ад мясцовых фактараў.

Заіленне зажалак з’яўляецца шматфактарным працэсам і залежыць ад паступлення алахтоннага і аўтахтоннага матэрыялу, марфалогіі катлавіны ігідралагічнага рэжыму сажалак. Такім чынам, працэс накаплення адкладаў цесна звязаны з працэсамі на вадазборы і унутры самога вадаема.

Сажалкі заіляюцца як мінеральнымі, так і арганічнымі рэчывамі. З павялічэннем ступені заілення сажалак павялічваецца доля арганічных рэчываў у донных адкладах ( ад 1-5 да 25 %).

Па хімічнаму і механічнаму саставу донныя адклады прадстаўляюць сабой высоказольныя тыпы і непрыгодныя для гаспадарчага выкарыстання.