logo search
Гидрография РБ / 1

23.Мелиоративные каналы

Упершыню асушэнне балот праводзілася на Палессі у 1873 – 1898 гг. спецыяльна створанай Заходняй экспедыцыяй на чале з рускім геадэзістам ураджэнца Беларусі І. І. Жылінскім. У выніку гэтых работ упершыню былі пракапаны сотні вёрст вадаадвадных каналаў.

За гады правядзення меліаратыўных работ на Палессі на усім працягу было каналізавана больш, чым 500 рэк. Рэгуляванне сцёку разам з каналізацыяй асобных участкаў было зроблена больш, чым на 1500 рэках. Пры каналізаванні рэк іх рэчышчы паглыблялісь, праводзілася выпраўленне меандраў (лукавін).

У сувязі з меліярацыяй і рэалізацыяй праектаў па рацыянальнаму выкарыстанню водных і зямельных рэсурсаў толькі на Палессі даўжыня рэчышчавай сеткі павялічылася амаль у 1,7 разы. На долю каналаў і пераутвораных вадатокаў прыходзіцца амаль яе палова. Гушчыня рачной сеткі павялічылася з мінімальнай лічбы для Беларусі (0,33 км/км2 ) да 0,53 км/км2. Агульная даўжыня штучнай гідраграфічнай сеткі Беларускага Палесся склала каля 60 тыс. км. Аб змяненнях у гідраграфіі басейна ракі Нёман сведчаць рысункі 6.5. Колькасныя паказчыкі змен у гідраграфічнай сетцы басейнаў буйных рэк прыведзены у прылажэнні.

Каналы зяўляюцца галоўнымі элементамі меліярацыйных сістэм. Па назначэнню яны бываюць асушальнымі і абвадняльнымі ці комплексныя асушальна-ўвільгатняльныя. Па спосабу падачы вады яны падзяляюцца на на самацечныя і з механічнай падачай вады, па форме папярочнага сячэння - трапецападобныя, прамавугольныя, парабалічныя, паліганальныя. На Беларусі перавагаюць меліярацыяйныя каналы, якія маюць найчасцей трапецападобную і паліганальную форму.

Хуткасць цячэння у каналах вагаецца ад 0,3 да 1,4 м/с. Пры хуткасці вады 0,3 –0,5 м/с рэчышча канала заглейваецца і зарастае, пры хуткасцях звыш 1,4 м/с дно і схілы размываюцца, асабліва на дробнапясчаных грунтах. Таму у першым выпадку даводзіцца праводзіць ачыстку кнала ад глею і водных раслін, у другі – замацоўваць дно і схілы драўлянымі мацаваннямі і бетоннымі плітамі.

Сярод меліярацыйных каналаў найбольшае значэнне маюць магістральныя каналы, якія прымаюць шматлікія канавы-прытокі розных парадкаў. Яны пракладваюцца па самых нізкіх мясцінах і прымаюць сцёк з меліярацыйных сістэм. Як правіла яны прамалінейныя, шырынёй па дну 0,4 –0,6 м і па паверхні вад да 5 м з паўздоўжным ухілам 0,2о/оо. Іх даўжыня залежыць ад плошчы мелыярацыйных сістэм і можа дасгаць 40-5- км. Найбольш вядомыя з іх: Слаўкавіцка-Ямінскі, Дубайскі, Заазерскі, Асавецкі, Шчэлбінскі і Ненача (даўжынёй 38 – 52 км).

Сярод каналаў часта сустракаюцца водападводзячыя каналы, па якіх падаецца вада для арашальных сістэм, жыўлення рыбаводных сажалак, судаходных каналаў, для цеплавых электрастанцый, пітнога і водагаспадарчага забяспячэння, абвадняльных сістэм і інш. Радзей сустракаюцца агараджальныя, ці так званыя нагорныя каналы, якія прызначаны для аховы меліяраваных зямель ад паступлення лішкаў паверхневых і грунтовых вод. Для хуткага адводу лішкаў вады з меліяраваных зямель ствараюцца водаскідныя каналы, якія дзейнічаюць у высокае разводдзе ці у час паводак. Дно і адхоны такіх каналаў маюць інжынерную ахову ад размыву пры значных хуткасцях.

Пры каналізацыі малых і невялікіх рэчак часта паралельна з асноўным рэчышчам пракладваецца канал для збора вады і разгружае такім чынам асноўнае рэчышча. Праз некалькі кіламетраў вада зтакога канала зноў уліваецца у асноўнае рэчышча. Гэта адзін з тыпаў водаскідных каналаў.

Для таго, каб у малаводныя гады ці ў працяглыя засушлівыя перыяды не дапусціць празмерна нізкага паніжэння узроўняў грунтовых вод на каналах будуюцца шлюзы-рэгулятары для рэгулявання сцёку.