logo search
Гидрография РБ / 1

2.История гидрологических и гидрографических исследований.

Першае найбольш падрабязнае апісанне гідраграфіі тэрыторыі Беларусі было выканана у канцы 16 стагоддзя, калі па распараджэнню Мікалая Радзівіла Сіроткі яго асабістаму каморніку Макоўскаму было прапанавана скласці карту Вялікага княства Літоўскага. Дагэтуль, як ен даведаўся за мяжой мала ведалі аб гэтай дзяржаве. Для састаўлення карты спатрэбілася амаль 16 гадоў. Макоўскі даволі падрабязна склаў карту, а у прылажэнні пералічыў усе рэкі і азёры, падрабязна апісаў тэрыторыю Беларусі і Літвы, удакладніў памылкі папярэдніх даследчыкаў. На фоне градуснай сеткі даволі дакладна паказаны гідраграфічныя аб’екты, паселішчы. Гідраграфічныя даследаванні у часы Пятра I займаюць значнае месца у вывучэнні водных аб’ектаў Беларусі і звязаны у першую чаргу з развіццем рачнога транспарту, прамысловасці, гандлю і навукі. Гэта патрабавала паляпшэння водных шляхоў, будаўніцтва каналаў. У жніўні 1700 года быў замераны першы расход вады на Волзе каля горада Камышына, а у 1715 годзе быў пабудаваны першы вадамерны пост на Няве каля Петрапаўлаўскай крэпасці. Па загаду Пятра 1 у гэтыя часы праводзяцца назіранні за узроўнямі вады на рэках. З мэтай развіцця сельскай гаспадаркі была праведзена заходняя экспедыцыя па асушэнню балот Палесся (1873-1898 гг.), экспедыцыя І. І. Жылінскага на поўдні Рассіі (1880-1891 гг.) і экспедыцыя А. А. Тілло па даследаванню вытокаў буйнейшых рэк Еўрапейскай часткі Расіі (1894-1904 гг.). Для каардынацыі даследаванняў розных устаноў у 1902 годзе Расійская Акадэмія навук арганізавала спецыяльную Вадамерную камісію. На развіцце гідраграфіі Беларусі значна паўплывалі даследаванні азёр. Першыя навуковыя працы вядомых рускіх вучоных Р. Ю. Верашчагіна, С. Д. Муравейскага былі пакладзены у аснову возеразнаўства, наукі аб азёрах. У 1894-1900 гадах была праведзена экспедыцыя Маскоўскага універсітэта пад кіраўніцтвам Д. Н. Анучына, якая правяла гідраграфічнае даследаванне некаторых азёр і рэк Беларусі. Значныя навукова-практычныя работы праводзіла Віцебская рыбагаспадарчая экспедыцыя (1914-1916 гг.). Завяршэннем даследаванняў азёр першай паловы ХХ стагоддзя было выданне першага айчыннага дапаможніка Б. Б. Багаслоўскага і С. Д. Муравейскага “Возеразнаўства” (1937).