logo search
Гидрография РБ / 1

6. Характеристика водосбора бассейна типы рек.

Кожны рачны басейн адрозніваецца сваімі асаблівасцямі, якія адрозніваюць яго ад другіх, — формай, памерамі, наяўнасцю азёр, балот, лясоў, грунтоў, якія складаюць яго паверхню. Гідраграфічныя характарысті маюць вялікае значэнне пры вывучэнні рэк, іх гідралагічнага рэжыма, пры гідралагічных разліках. Гідраграфічныя характарыстыкі звычайна дзеляцца на марфаметрычныя паказчыкі (колькасныя паказчыкі памераў басейна), фізіка-геаграфічныя паказчыкі (прыродныя умовы басейна), паказчыкі, якія характарызуюць канфігурацыю і форму басейна, зарэгуляванасць сцёку і ступень асвоенасці басейна ракі, паказчыкі рачной сеткі. Усе яны адлюстроўваюць умовы фарміравання паверхневага (рачного) сцёку на канкрэтным рачным вадазбору.

Звычайна у гідралогіі карыстаюцца тэрмінамі вадазбор і басейн ракі, якія адрозніваюцца паміж сабой па сэнсу. Пад басейнам разумеюць тэрыторыю, на якой знаходзіцца дадзеная рачная сетка, пад вадзборам — тэрыторыю, з якой вада збірае паверхневыя воды, ці дрэніруе яе. Ва умовах Беларусі гэтыя два паняцці практычна маюць аднолькавую плошчу і абмяжоўваюцца вадападзельнай лініяй, якая праводзіцца па найбольш высокім адзнакам паверхні зямлі (па вадападзелу) і раздзяляе два сусуднія вадазборы (басейны). Вадападзельная лінія праводзіцца па карце згодна з гарызанталямі і бергштыхамі пункцірнай лініяй, вызначаецца яе даўжыня (S, км). Асаблівае масца сярод гідраграфічных характарыстык басейна маюць марфаметрычныя характарыстыкі. Ніжэй прыводзяцца найбольш важныя з іх.

Плошча басейна (F, км2), вызначаецца шляхам планіметрыравання асобна правабяржнай (Fп) і левабярэжнай (Fл) частак па тапаграфічнай карце буйнога масштаба. Плошча басейна з’яўляецца адной з галоўных паказчыкаў, так як ад яе велічіні залежыць працэс сцёку. Даўжыня басейна (Lб., км) пры правільнай ягонай форме вызначаецца па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага (разліковага) створа да найбольш аддаленай кропкі на вадападзельнай лініі. Пры складанай форме басейна яго даўжыня вызначаецца па медыяне. Шырыня басейна (В, км) вызначаецца як даўжыня перпендыкуляра да даўжыні басейна. На практыцы карыстаюцца сярэдняй (Вср., км) і найбольшай (Внайб., км) шырынёй. Сярэдняя шырыня вызначаецца па формуле: Вср. = F/Lб. . Максімальная — па велічыні найбольшага перпендыкуляра да даўжыні басейна. Ступень развіцця гідраграфічнай сеткі характэрызуецца агульнай яе даўжынёй (D)і гушчынёй (Σl). Гушчыня рачной сеткі вызначаецца суадносінамі паміж яе агульнай дащжынёй и плошчай вадазбора па формуле D = Σl/F. Канфігурацыю басейнаў рэк адлюстроўваюць паказчыкі асиметрыі (а) и развіцця вадападзельнай линіі (m) іх вадазбораў. Каэфіцыент развіцця вадападзельнай лініі басейна уяўляе сабой адносіны даўжыні вадападзельнай лініі (S, км) да даўжын акружнасці круга (S`. км), плошча якога раўняецца плошчы басейна F, гэта значыць m = S/S` = S/2√πF = 0,282 S/√F.

Найменьшае магчымае значэнне каэфіціента m можа раўняцца адзінцы, калі форма басейна набліжаецца да круга ці авальнай формы. З павялічэннем каэфіціента форма рачнога басейна выцягваецца і усё больш адрозніваецца ад авальнай формы.

Каэфіціент асіметрыі басейна (а) характэрызуе нераўнамернасць размеркавання плошчаў правабярэжнай і левабярэжнай частак вадазбора адносна галоўнай ракі і вылічваецца па формуле

а = (Fл - Fп) / (Fл/2+ Fп/2) = 2(Fл - Fп) / (Fл+ Fп). Вялікая рака працякае у межах некалькіх геаграфічных зон. Рэкі адносяцца да змешанага жыўлення і залежыць у большай ступені ад кліматычных умоў іх вадазбораў, якія у сваю чаргу змяняюцца не толькі па часу, але і па тэрыторыі. Для некаторых рэк сцёк з’яўляецца транзітным і не характэрны для дадзенай тэрыторыі.

Сярэдняя рака — рака, якая працякае у межах адной прыроднай зоны. Яе сцёк фарміруецца у межах адной зоны і пры больш меньш аднолькавых фізіка-геаграфічных умовах. Яна атрымлівае усе тыпы жыўлення, якія характэрны для адпаведнага фізіка-геаграфічнага раёна. Пры уразанні рэчышча у тоўшчу парод рака поўнасцю дрэніруе падземныя воды у межах свайго басейна.

Малая рака мае сцёк на працягу усяго года, ці кароткачасова перасыхае, ці перамярзае і часткова дрэніруе падземныя воды. Яе сцёк адрозніваецца ад занальных характэрыстык дадзенага раёна і можа значна вагацца у сувязі з мясцовымі фактарамі.

Такое дзяленне улічвае агульныя заканамернасці, але мае і свае недахопы. Так, напрыклад, рака Прыпяць знаходзіцца у межах адной прыроднай зоны, аднак яе гідралагічны рэжым мае свае асаблівасці, адрозніваецца ад рэк дадзенай прыроднай зоны і іншыя .